Са слоў міністра, у Вільні чакаюць не толькі афіцыйных прадстаўнікоў з такіх краін, як Беларусь і Расія, але і прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый і праваабаронцаў. У Літве Клінтан таксама павінна сустрэцца з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі.
«Я чула, што гэта планавалася. Аб гэтым ішла гаворка, калі я была ў Дзярждэпартаменце ЗША», – сказала BNS рэдактар беларускага партала Хартыя’97 Наталля Радзіна, якая атрымала палітычны прытулак у Літве.
Паводле слоў Ажубаліса, другі візіт Клінтан у Літву за апошнія паўгода «сведчыць, што ЗША не сыходзяць з гэтага рэгіёна».
6-7 снежня на сесію рады АБСЭ павінны з’ехацца больш за 40 міністраў, у іх ліку міністры Нямеччыны і Расіі. У Вільню таксама павінна прыехаць і вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.