Працы пачаліся 29 лістапада — тут быў усталяваны жалезны каркас для навагодняй прыгажуні. Затым на каркас былі “апрануты” елачныя лапкі. Ёлка ўсталёўваецца на Кастрычніцкай з 2000 года, але 6 гадоў таму замест жывога было прынята рашэнне ўсталёўваць штучнае дрэва.
Адметнасць сёлетняй навагодняй ёлкі на Кастрычніцкай у яе вышыні — 35 метраў, таму пры яе мантажы выкарыстоўвалася спецыяльная тэхніка Міністэрства надзвычайных сітуацый Беларусі. Пасля поўнага мантажу ёлкі яна будзе ўпрыгожана навагоднімі цацкамі — металічнымі шарамі, званочкамі і бантамі.
Усяго ў Мінску сёлета будзе ўсталявана 11 навагодніх ёлак, на адну болей, чым у мінулым годзе.
Фота аўтара
Поделиться ссылкой:
Добавляйтесь!
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!