Так, праціўнікі смяротнага пакарання будуюць свае аргументы на глыбокім перакананні, што кожнае жыццё святое, хоць бы чалавек і не быў святым. Іншай прычынай з’яўляецца недахоп часу на навяртанне і пакаянне. Не застаецца без увагі і той момант, што судовая пастанова можа быць памылковай.

А што кажуць тыя, хто «за» смяротнае пакаранне? Яны ўказваюць на абавязак дзяржавы забяспечыць парадак у грамадстве, бяспеку насельніцтва і сцвярджаюць, што грамадства мае права ў пэўных сітуацыях ужываць смяротнае пакаранне.

 Паводле ж даследаванняў крыміналістаў, у краінах, дзе здзяйсняецца смяротнае пакаранне, колькасць злачынстваў не паменшылася. Падобна як і не ўзрасла ў тых краінах, дзе смяротнае пакаранне было адменена.

Тыя, хто адмаўляе смяротнае пакаранне, робяць акцэнт зусім на іншае: на годнасць чалавека — злачынцы. Пры гэтым яны не баналізуюць учыненага зла, якое стаіць за кожным сур’ёзным злачынствам. Яны стараюцца паказаць, што грамадству пагражае не існаванне злачынцы, а яго дзеянне.

 Смерць забойцы не можа быць кампенсацыяй за забойства іншага чалавека, бо гэта не зможа вярнуць жыцця ахвяры або знішчыць зло, ці хаця б затармазіць яго развіццё.

 Заклік Бэнэдыкта XVI адносна смяротнага пакарання

 30 лістапада падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане папа Бэнэдыкт XVI прамовіў на тэму смяротнага пакарання. Менавіта ў гэты дзень ва ўсім свеце праходзіць акцыя супраць найвышэйшай меры пакарання.

Пантыфік звярнуўся да ўдзельнікаў форуму, арганізаванага Супольнасцю св. Ідзія, што праходзіць пад дэвізамі «Для свету без смяротнага пакарання» і «Няма справядлівасці без жыцця».

 «Выказваю надзею, што вашае пасяджэнне стане заахвочваннем да прыняцця палітычных і заканадаўчых ініцыятываў… на карысць адмены смяротнага пакарання і далейшага развіцця на шляху дастасавання дысцыплінарнага закону як да чалавечай годнасці вязняў, так і да плённага захавання грамадскага парадку», — адзначыў Святы Айцец.



Поделиться ссылкой: