Штогадовы рэйтынг апублікавала сусветна вядомая арганізацыя Transparency International. Спецыялісты ацэньвалі 183 краіны.

Першае месца, якое азначае мінімальны ўзровень карупцыі, займае Новая Зеландыя. На другім знаходзіцца Данія, а на трэцім — Фінляндыя.

У 2010 годзе Беларусь знаходзілася на 127-м месцы па ўзроўні карупцыі. Але сітуацыя, згодна з рэйтынгам, значна пагоршылася і зараз, калі верыць даследаванню, карупцыі ў нас не меней, чым у Расіі.



Поделиться ссылкой: