Кэтрын Эштан: “Шкадую, што Вярхоўны суд прыняў рашэнне асудзіць на смерць Дзмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва”

2

“Я асуджаю абсалютна ўсе акты тэрарызму, мае думкі і спачуванні адрасаваныя ахвярам жудасных атак, што адбыліся ў Беларусі, і іх сваякам.

Тым не менш, я шкадую, што ўчора Вярхоўны суд прыняў рашэнне асудзіць на смерць Дзмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва. Спадзяюся, што іх права на абскарджванне можа быць поўнасцю рэалізаванае.

Еўрапейскі Саюз выступае супраць смяротнага пакарання пры любых абставінах. Пакаранне смерцю лічыцца жорсткім і бесчалавечным пакараннем, якое не стрымлівае злачыннасць і ўяўляе сабой непрымальную адмову чалавечай годнасці і недатыкальнасці чалавечага жыцця. Таму я настойліва заклікаю Беларусь, адзіную краіну ў Еўропе, дзе ўсё яшчэ выконваюцца смяротныя прысуды, далучыцца да сусветнага мараторыя на смяротнае пакаранне, такім чынам зрабіўшы першы крок да поўнай адмены смяротнага пакарання.”

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!