Пачынаецца яшчэ адзін суд, звязаны з тэрактам

1

Мужчыну вінавацяць у хуліганстве. Слуханні будуць праходзіць у судзе Маскоўскага раёна Мінска. Пра гэта паведаміла Інэса Крутая.

Увечары 20 верасня Аляксандра Крутога ў Мінску затрымала міліцыя паводле абвінавачання ў хуліганстве. 22 верасня старшыня суда ў справе аб тэракце Аляксандр Федарцоў часткова зачытаў пастанову аб яго затрыманні. У ёй сказана, што Круты «17 жніўня, будучы ў кабінеце адной з медычных установаў Мінску, наўмысна ўчыніў хуліганскія дзеянні з асаблівым цынізмам і знявагаю да нормаў маралі». Гэта праявілася ў тым, што ён «выліў змесціва двух слоікаў з мачою на галоўнага ўрача». Па накіраванні пракурора Крутога адправілі ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр (РНПЦ) псіхічнага здароўя.

На судзе Круты паводзіў сябе вельмі актыўна, выступаў з шэрагам хадайніцтваў, у тым ліку аб пераносе працэсу да адмены ў Беларусі смяротнай кары.

Інэса Крутая перадавала ў суд хадайніцтва аб прыпыненні працэсу да таго часу, пакуль бацька не будзе вызвалены і не зможа прадстаўляць яе інтарэсы ў судзе. 26 верасня суд адхіліў яе хадайніцтва. Сама пацярпелая браць удзел у працэсе не можа паводле стану здароўя.

Цяпер Аляксандр Круты утрымліваецца ў жодзінскай турме. Экспертыза ў РНПЦ псіхічнага здароўя прызнала яго неадэкватным.

Дачка паведаміла, што апошнім часам адносна наладзіліся паштовыя адносіны паміж сям’ёй і абвінавачаным, якіх не было больш як месяц з моманту яго затрымання. З атрыманых лістоў стала вядома пра ўмовы ўтрымання Крутога ў турме. Паводле Інэсы, у бацькі нават няма магчымасці абрэзаць пазногці – яму не даюць нажніц. І ён вымушаны сточваць іх аб нейкую металічную пласціну.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!