“Інфармацыі пра лёс мужа няшмат, — сказала яна “Народнай Волі”. — Дакладна ведаю, што яго змясцілі ў ізалятар, дзе ён і абвясціў галадоўку супраць такога рашэння адміністрацыі. Выпусціць яго адтуль павінны былі яшчэ 26 лістапада, але ці выпусцілі, я не ведаю — у калоніі мне такой інфармацыі не даюць… Не ведаю таксама, ці спынілася ягоная галадоўка”.

Вядома, што ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі №5. Там ён не ідзе на супрацоўніцтва з адміністрацыяй і дапамагае іншым зняволеным пісаць скаргі, абараняючы свае правы.




Поделиться ссылкой: