“У мяне заўсёды ўсё добра, — піша Мікалай. — Прыходзіць шмат лістоў, толькі паспяваю адказваць. Час ідзе хутка. Навучыўся з усяго дрэннага выкарыстоўваць толькі пазітыў. Таму для мяне гэты іспыт не цяжкі. На працу не хаджу, сказаў, што ніводнай мінуты на гэтую ўладу працаваць не буду. Вось і зрабіць мне моцна кепскага не здольны. Ну злосны парушальнік, ну ў лаўку толькі на 35.000 рублёў, ну спатканне з роднымі раз у паўгода, а што далей? Расстраляць — не расстраляюць. Канешне, хапае ўсялякіх правакацый, але я не хлопчык. Таму, усё добра. Чым больш мяне катуюць, тым мацнее мой дух. Хай ведаюць: я не люблю гэтую ўладу і не лічу яе легітымнай. Веру, што ў хуткім часе ўсё зменіцца. Прывітанне ўсім!”



Поделиться ссылкой: