У тым ліку — у выбуху летам 2008 года на Дзень Незалежнасці ў Мінску, а таксама ў тэракце ў мінскім метро 11 красавіка бягучага года.
Нагадаем, што дзяржабвінавачанне лічыць віну Канавалава і Кавалёва даказанай. Прадстаўляючы на судзе бок абвінавачання, намеснік Генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук папрасіў суд прыгаварыць Канавалава і Кавалёва да вышэйшай меры пакарання. Беларусь – застаецца адзінай краінай Еўропы, дзе да сённяшняга дня законам прадугледжана смяротнае пакаранне. Такім чынам, Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву пагражае смерць. Прычым Уладзіслава Кавалёва могуць расстраляць за тое, што ён быццам бы ведаў пра рыхтуючыся тэракт у метро, але не данёс пра гэта ў праваахоўныя органы. Бо нават па версіі следства, Кавалёва ў метро не было – у сталічнай падземцы Канавалаў быў адзін.

Абарона абвінавачваемых, наадварот, лічыць віну Канавалава і Кавалёва недаказанай. Адвакат Кавалёва Станіслаў Абразей звярнуў увагу суда на шэраг несупадзенняў у відэазапісу з камер сталічнага метро ў дзень выбуха 11 красавіка. Гэты відэазапіс – бадай галоўны доказ абвінавачання па гэтым эпізодзе.

Не верыць у вінаватасць хлопцаў і маці аднаго з іх  — Любоў Кавалёва. Напярэдадні прысуду яна звярнулася з лістом да Аляксандра Лукашэнкі, у якім просіць захаваць Канавалаву і Кавалёву жыццё.

А вось ці ёсць у суда хоць кропля сумнення ў вінаватасці Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва? Адказ на гэтае пытанне прагучыць вельмі хутка…

Поделиться ссылкой: