Штэфан Фюле сустрэўся з прадстаўнікамі беларускай палітычнай апазіцыі

2

Сустрэча адбылася 29 лістапада ў Бруселі.
Камісар Фюле выказаў заклапочанасць ЕС шэрагам нядаўніх захадаў беларускіх уладаў, у тым ліку прыняццем драконаўскага заканадаўства, якое яшчэ мацней абмяжоўвае свабоду сходаў і забараняе атрыманне няўрадавымі арганізацыямі фінансавай падтрымкі з-за мяжы.

Камісар Фюле запэўніў сваіх суразмоўцаў, што сітуацыя ў Беларусі застаецца для ЕС важным пунктам парадку дня, і падкрэсліў, што ЕС будзе весці актыўны дыялог з палітычнай апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю і што аднаўленне дачыненняў з уладамі магчыма толькі пасля вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітычных зняволеных.

Сустрэча адбылася незадоўга да ўгодкаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, што адбыліся ў мінулым снежні і сталі пачаткам новай хвалі рэпрэсій супраць крытыкаў рэжыма Лукашэнкі. У адказ Еўрапейскі Саюз прыняў абмежавальныя меры супраць прадстаўнікоў рэжыма і ўзмацніў падтрымку грамадзянскай супольнасці і ахвяр палітычнага пераследу. Камісар Фюле выступіць з прамовай пра сваё бачанне еўрапейскай будучыні Беларусі на форуме, які адбудзецца ў Брусэлі на наступным тыдні.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!