Вярхоўны суд пастанавіў прыгаварыць Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва да расстрэлу.
Суд кваліфікаваў дзеянні Канавалава па эпізодах двух выбухаў у Віцебску на падставе чч. 1 і 2 арт. 289 КК (тэрарызм). Паводле слоў Федарцова, Канавалаў учыніў выбухі «з мэтай запалохвання насельніцтва».

Што тычыцца Кавалёва, то, паводле слоў суддзі, ён ведаў пра ўчыненне Канавалавым асабліва цяжкага злачынства, пра падрыхтоўку тэрактаў у 2005 і 2008 гадах, пра асобаў, якія іх учынілі, але не паведаміў пра гэта ў праваахоўныя органы.
Суд кваліфікаваў яго дзеянні паводле чч. 1 і 2 арт. 406 КК (неданясенне пра злачынства).



Поделиться ссылкой: