Супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі хлопца двойчы – 8 кастрычніка і 12 лістапада. Супраць яго распачалі адміністрацыйныя справы за парушэнне правіл арганізацыі масавых мерапрыемстваў. 

Зміцер Карашкоў не лічыць сябе вінаватым, бо ўпэўнены, што закон аб масавых мерапрыемствах не распаўсюджваецца на сход, у якім ён удзельнічаў, а рэгулюецца законам аб мясцовых сходах. 

Позву хлопец атрымаў па пошце. Разгляд справы прызначаны на панядзелак, 28 лістапада, у судзе Чыгуначнага раёна Гомеля.

Поделиться ссылкой: