ЕГУ выказвае падзяку праваабаронцам і Еўрапарламенту за падтрымку студэнта

2

Сары Эссайях узяла шэфства над студэнтам ЕГУ Мікалаем Дзядком. Яна паведаміла: “Я выказваю глыбокую заклапочанасць з нагоды сітуацыі з захаваннем правоў чалавека ў Беларусі. Апроч таго, нагадваю, што надзвычай важна, каб ключавыя фігуры Еўрапейскага саюзу імкнуліся захоўваць палітычны дыялог і па меры сваіх магчымасцяў аказвалі дапамогу і падтрымку беларускім праваабаронцам”.

Мікалая Дзядка, нагадаем, затрымалі ў верасні  2010 года. Яго пакаралі пазбаўленнем волі на чатыры з паловай гады. Міжнародная супольнасць прызнала студэнта ЕГУ  палітвязнем.

Праваабарончая арганізацыя  “Libereco – Partnership for Humanian Rights” ініцыявала шэфства над палітвязямі. Такіх шэфаў на сённяшні дзень 7 чалавек.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!