Да кампаніі за вызваленне Алеся Бяляцкага зможа далучыцца кожны

0

З гэтай нагоды была прынята адмысловая Заява з патрабаваннем неадкладнага вызвалення праваабаронцы і заклікам да калег, грамадзян Беларусі, прадстаўнікоў міжнароднай супольнасці выступіць у падтрымку Бяляцкага і далучыцца да кампаніі за яго вызваленне.

Заяву падпісалі 47 грамадскіх арганізацыяй і ініцыятыў, у шэрагі якіх ўваходзяць тысячы актывістаў па ўсёй Беларусі.
Прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці выказалі рашучае абурэнне вынесеным праваабронцу прысудам і адзначылі, што распачынанне крымінальнай справы супраць Алеся Бяляцкага, наступнае яе вядзенне і вынясенне прысуду мелі неправавы характар, а прысуд носіць незаконны характар.

Падпісанты заявы перакананы, што крымінальная справа супраць Бяляцкага не мае нічога агульнага з агучанымі ў судзе мэтамі, і была распачата выключна як сродак ціску і рэпрэсій супраць праваабаронцы, яго калег з ПЦ “Вясна”  і ўсяго праваабарончага руху краіны ў прыватнасці.

Паводле слоў прадстаўнікоў арганізацый і ініцыятыў трэцяга сектару, хуткім часам у Інтэрнэце з’явіцца ан-лайн петыцыя і кожны асобны неабыякавы чалавек зможа далучыцца да кампаніі за вызваленне Алеся Бяляцкага.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!