“Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна зняць усе абвінавачанні супраць Алеся Бяляцкага і спыніць яго крымінальны пераслед, — гаворыцца ў іх закліку. — Мы лічым, што Алесь Бяляцкі быў пакараны за свой законны ўдзел у справе абароны правоў чалавека ў Беларусі. Пазоў супраць Алеся Бяляцкага — гэта яшчэ адзін крок беларускіх улад супраць праваабаронцаў, каб паспрабаваць прымусіць замаўчаць галасы, якія нагадваюць пра абавязацельствы Беларусі ў галіне правоў чалавека.
Мы лічым затрыманне Алеся Бяляцкага беспадстаўным, заклікаем да яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення, і ўсе абвінавачанні супраць яго павінны быць зняты”.