“Я рэзка асуджаю прысуд, вынесены Алесю Бяляцкаму, і патрабую яго неадкладнага вызвалення.
Не цяжка здагадацца, што такім чынам беларускія ўлады, выкарыстоўваючы надуманае крымінальнае абвінавачанне, спрабуюць прымусіць маўчаць актыўнага праваабаронцу.
Гэта — подлы, нічым не апраўданы ўчынак.
Я патрабую вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітвязняў у Беларусі, а таксама спынення рэпрэсій у адносінах да апазіцыйных няўрадавых арганізацый і іх актывістаў”, — заявіў Лёнінг.