Ежы Бузек: Еўрапарламент лічыць абвінавачанні Алесю Бяляцкаму палітычна матываванымі і беспадстаўнымі

4

“Я асуджаю вынясенне выраку, паводле якога Алесь Бяляцкі асуджаны да зняволення на чатыры з паловай гады. Еўрапейскі Парламент надзвычай занепакоены ў сувязі з беспадстаўным крымінальным пераследам і асуджэннем Алеся Бяляцкага за меркаванае ўхіленне ад выплаты падаткаў у Беларусі.

Еўрапейскі Парламент лічыць абвінавачанні, прад’яўленыя супраць Алеся Бяляцкага ў судзе, палітычна матываванымі і беспадстаўнымі.

Пад кіраўніцтвам Алеся Бяляцкага цэнтр “Вясна”, які ён заснаваў, прадаставіў абарону і дапамогу тысячам ахвяраў рэпрэсій у Беларусі, і я высока ацэньваю дзейнасць гэтага цэнтра.

Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна і без умоў вызваліць Алеся Бяляцкага, а таксама неадкладна і без умоў вызваліць усіх палітычных зняволеных, якія яшчэ ўтрымліваюцца пад вартай, і зняць з іх усе абвінавачанні. Еўрапейскі Парламент заўсёды выступае ў падтрымку беларускага народа.”

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!