У сваю чаргу адвакат Алеся Бяляцкага Дзмітрый Лаеўскі лічыць, што віна яго падабароннага не даказана. У якасці довадаў абаронца прывёў той факт, што абвінавачаннем не даказана, у якім аб’ёме сродкі з рахункаў Бяляцкага траплялі ў Беларусь і ці траплялі яны ў нашу краіну ўвогуле.

“Гэтыя грошы не былі прыбыткамі Бяляцкага, а атрымліваліся для праваабарончай дзейнасці, у пералічэннях у графе “прызначэнне” фігуруе праваабарончы цэнтр “Вясна”, канкрэтныя кірункі дзейнасці, праекты, камандзіроўкі”, — адзначыў у сваім выступе Лаеўскі.

Не прызнае сваёй віны ў прад’яўленым абвінавачанні і сам Бяляцкі. Ён называе справу супраць яго палітычна матываванай. У сваім апошнім слове Бяляцкі, у прыватнасці,  сказаў: “Дзяржава парушае правы звычайных грамадзян і такія працэсы маюць палітычны характар. Па стаўленні ўлады да праваабаронцаў можна меркаваць пра дэмакратычны характар краіны”.

Поделиться: