Камітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь аб’явіў конкурс работ на саісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2012 года.

Спачатку працы павінны быць разгледжаны на падкамітэтах па  Дзяржаўных прэміях, таму не пазней, чым да 1 лютага 2012 года, работы павінны паступіць у падкамітэты.

Увогуле шлях да прэмій даволі доўгі. І не толькі практычны, але і арганізацыйны. Напрыклад, леташніх лаўрэатаў дзяржаўных прэмій Беларусі назвалі толькі у верасні гэта года. Былі прысуджаны толькі тры прэміі ў галіне навукі і тэхнікі і дзве прэміі — у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Памер дзяржаўнай прэміі – 3500 велічынь. Сёння гэта – 122 мільёны 500 тысяч, альбо прыблізна 14,5 тысяч долараў. Сума невялікая, тым больш калі ўлічыць, што прэмія звычайна прысуджаецца групе вучоных. Так было апошнім разам.

Прэміяй у галіне навукі і тэхнікі за 2010 год адзначаны аўтары Яўген Маруковіч, Уладзімір Бевза і Аляксандр Бадзяка за распрацоўку тэорыі і стварэнне прынцыпова новых тэхналогій ліцця розных тыпаў чыгуну. А таксама медыкі Анатоль Сакалоўскі, Аляксандр Бялецкі і Алег Сакалоўскі і прадстаўнікі БелАЗу Павел Марыеў, Аляксандр Ягораў і Мікалай Бігель.

Прэмія ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры прысуджана творчаму калектыву ў складзе Леаніда Левіна, Аляксандра Фінскага і Святланы Катковай за мемарыял “Дзецям — ахвярам Вялікай Айчыннай вайны” у г.п.Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. І толькі мастак Павел Татарнікаў асабіста атрымаў дзяржпрэмію за серыю графічных твораў “Брама мінулага”.

Поделиться ссылкой: