У рамках кампаніі актывісты распачынаюць акцыю “Адмова ад радыёкропак”. Яны звяртаюць увагу на тое, што не так шмат людзей карыстаюцца дома радыё па правадной сетцы, але плацяць за радыёкропку столькі, колькі патрабуецца ў жыроўках.  

Намесніца старшыні арганізацыі Наста Палажанка заявіла “Народнай Волі”: “Мы ўсе спадзяемся выключна на еўрапейскія эканамічныя санкцыі. Яны важныя для аказання ціску, я ў гэтым пераканана. Але чаму мы забываем на тое, што самым значным ціскам можа быць байкатаванне прадукцыі, што ідзе на прамы даход у царскую казну. Беларусам варта прытрымоўвацца сваіх эканамічных санкцыяў для рэжыму. Мы будзем агітаваць байкатаваць прадукцыю “Трайпл”, тыя рэстараны, якія даюць прыбыткі ў Адміністрацыю, розныя латарэі, якія заляпваюць дыры ў дзяржаўных бюджэтах, але да дыр штаноў беларусаў не маюць ніякага дачынення. Мы паросту хочам прапанаваць беларусам спажываць тыя ці іншыя прадметы свайго жыцця, сыходзячы з ідэалагічных перакананняў. Прапануем мець адказнасць за сваё жыццё і жыццё краіны”.

Актывісты “Маладога фронту” разлічваюць, што кампанію падтрымаюць іншыя моладзежныя арганізацыі і будуць дзейнічаць сумесна.

Поделиться ссылкой: