Нядаўна на планёрцы міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Русы заявіў, што асобныя віды малочнай прадукцыі на ўнутрыбеларускім рынку рэалізуюцца з істотнай розніцай у кошце: на паліцы магазінаў малако і малочныя вырабы трапляюць па цане, якая значна перавышае заводскія адпускныя цэны. Русы распарадзіўся сабраць такія факты для прыняцця адпаведных мер.

Пакуль у Міністэрстве сельскай гаспадаркі збіраюць факты, “Народная Воля” вырашыла паглядзець, як адрозніваюцца, напрыклад, кошты на папулярную ў мінчан прадукцыю сталічнага малочнага завода №1 у крамах ад заводскіх адпускных цэн.

Табліца

Кошты на малако і малочную прадукцыю ў беларускіх рублях

Найменне тавару                    Аб’ём            Адпускны кошт      Кошт у краме

Малако (3,2% тлустасці)        1 літр                            3640         4440

Малако адтопленае “Славянские традиции” 0,5 кг      2515        3000

Малако дзіцячае “Славянские традиции”      0,2 кг     1400         2420

Кефір дзіцячы     0,25 кг                                             1916         2340

Сырок глазураваны (з ванілінам)    0,045 кг              1486          2180

Сырок глазураваны (з какавай)      0,045 кг             1548          2160

Ражанка “Минская марка”     0,5 кг                            3290         4420

Смятана (26% тлустасці)       0,5 кг                            7375         9000

Смятана (26% тлустасці)       0,23 кг                          4181         4960

Вяршкі (10% тлустасці)         0,5 літра                       3539         4750

Масла сметанковае “Крестьянское” (72% тлустасці) 0,2 кг 8337  9750

Сыроватка 1 літр 718    1080

Тварог “Жамчужынка” (5% тлустасці)    0,4 кг           6623          8090

Тварог мяккі (9% тлустасці)  1 кг                                23800        28.700

Ёгурт “Я вкусный”       0,5 кг 3283  3600

Маянэз “Славянский” (з грыбамі)  0,2 кг                      2808          4380

Як бачым, магазінныя кошты па некаторых пазіцыях не проста значна адрозніваюцца ад заводскіх адпускных: накрутка складае амаль 50 працэнтаў. На адным глазураваным сырку, вага якога 45 (!) грамаў магазіны зарабляюць 694 рублі: на заводзе купляюць па 1486, а нам прадаюць па 2180!

Справа ў тым, што з канца красавіка магазінам дазволена самім устанаўліваць цэны на малако і кісламалочную прадукцыю, за выключэннем кефіру. Раней яны былі абмежаваны пастановай Мінэканомікі, якая рэгулявала памер гандлёвых надбавак — падымаць кошты на малочную прадукцыю магазіны не мелі права больш як на 13–20 працэнтаў. А цяпер — вольніца!




Поделиться ссылкой: