Першую з іх зладзіў “Звяз для дэмакратыі ў  Беларусі”. Яна прайшла каля станцыі метро Centrum. У межах акцыі было паказана некалькі відэасюжэтаў на польскай мове аб прэзідэнцкіх выбарах 2010 года ў Беларусі і аб разгоне акцыі пратэсту ў дзень выбараў, паведамляе прэс-служба цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”.

Тым мінакам, якія цікавіліся фільмамі і спыняліся, каб іх паглядзець, раздавалі інфармацыйныя ўлёткі з заклікам падтрымаць палітычных вязняў у Беларусі.  Гэта акцыя  стала ўжо традыцыйнай для  Варшавы і праводзіцца ўжо  трэці тыдзень запар.

Арганізатары тлумачаць традыцыйнасць правядзення  акцыі цікавасцю да яе з боку палякаў.  Другую акцыю  правёў  “Беларускі дом у  Варшаве”. Каля 30 чалавек  прыйшлі  да галоўнага ўваходу Варшаўскага ўніверсітэту.  Яны трымалі  партрэты беларускіх палітвязняў, транспаранты з патрабаваннем спынення палітычных рэпрэсій у Беларусі, бел-чырвона-белыя і арганізацыйныя сцягі. Акцыя цягнулася каля 30 хвілін.

Акцыі ў падтрымку беларускіх палітвязняў у Варшаве (фотарэпартаж)

Поделиться: