18 лістапада ў раённым судзе Быдгашча распачнецца судовае пасяджэнне, на якім будзе разглядацца скарга актывіста Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў” Ігара Шчакарэвіча на рашэнне пракуратуры аб тым, што бел-чырвона-белы сцяг “не з’яўляецца абавязковым нацыянальным сцягам Беларусі”, таму беларускія заўзятары не мелі права ўжываць яго на матчы Беларусь-Літва чэмпіяната Еўропы сярод жанчын, які праходзіў 25 чэрвеня.

Ігару Шчакарэвічу падчас матчу загадалі згарнуць сцяг ці пакінуць памяшканне. Калі ён не пагадзіўся, то ахоўнікі вывелі яго гвалтам. Дзеянні актывіста расцанілі як “актыўны супраціў супрацоўнікам аховы”.

Нагадаем, што інцыдэнт з забаронай беларускага сцяга адбыўся сёлета 25 чэрвеня. Служба аховы стадыёну, дзе праходзіла гульня, перашкаджала групе беларускіх заўзятараў разгарнуць бел-чырвона-белыя сцягі, а потым выдаліла беларусаў са стадыёну.

Поделиться ссылкой: