Аб гэтым сёння Паўлу Сяргею паведаміў у майстар каледж. З дырэктарам Паўлу Сяргею сустрэцца не атрымалася, паведамілі “Народнай Волі” у прэсс-службе “Маладога фронту” (зарэгістраваны ў Чэхіі).
17 лістапада, пасля агучвання ў інфармацыі аб адлічэнні маладафронтаўца за антыкамунізм, у Маладзечанскі дзяржаўны палітэхнічны каледж, дзе навучаецца Павел, пачалі тэлефанаваць журналісты і праваабаронцы з просьбай патлумачыць сітуацыю. Гэта, па словах Паўла, давяло да істэрыкі кіраўніцтва каледжу.
Нагадаем: 7 лістапада трое актывістаў «Маладога фронту» Павел Сяргей, Раман Васільеў і Міхаіл Мускі падчас афіцыйнага мерапрыемства, якое ладзілі прадстаўнікі камуністычнай партыі, з крыкамі «Камунізм – пад трыбунал!» паспрабавалі закідаць яйкамі помнік Леніну. Хлопцаў адразу затрымалі, а потым судзілі.
Поделиться ссылкой:
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!