16 лістапада Алеся затрымалі разам з жанчынамі на Кастрычніцкай плошчы, якія супольна маліліся за вызваленне ўсіх беларускіх палітвязняў. У пастарунак трапілі Таццяна Кім, Ганна Шапуцька, Ніна Багінская, Наталля Баярын, Алена Талстая і выпадковы мінак Аляксандр Кальянаў.
  
Ад самага пачатку супрацоўнікі міліцыі ў цывільным перашкаджалі ім стаць для сумеснай малітвы, калі людзі вырашылі прайсці з Кастрычніцкай плошчы да Чырвонага касцёла, іх спынілі і закінулі ў міліцэйскі аўтобус. За дзень да інцыдэнта кіраўнік міліцыі Цэнтральнага раёна сталіцы Віктар Радзевіч пагражаў затрыманнямі людзям, якія з тыдзень збіраліся на Кастрычніцкай плошчы а 19 гадзіне.

У міліцыі пратакол склалі толькі на Алеся Макаева. Жанчыны паведамілі, што ў іх міліцыянеры адабралі шалікі і толькі пасля гэтага адпусцілі.

Поделиться ссылкой: