Разам з ёй універсітэт наведалі намеснік дырэктара дэпартамента па справах краінаў Усходняй Еўропы і Сярэдняй Азіі  МЗС Швецыі, амбасадар Швецыі ў Літве Сэсілія Рутстрём-Руін, амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, каардынатар па працы з Беларуссю Шведскага агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне развіцця (SIDA) Крысціна Хеншен.

Шведская дэлегацыя цікавілася пытаннем як студэнты плануюць выкарыстаць адукацыю і якім чынам у ЕГУ захоўваецца нацыянальная індэнтычнасць. Адказы студэнтаў задаволілі ўсіх прадстаўнікоў дэлегацыі. Рэктар ЕГУ Аляксандр Міхайлаў падкрэсліў, што шведскі бок прыкладае шмат намаганняў, каб падтрымаць навучальную ўстанову, якіх не хапае на тэрыторыі Беларусі.

Поделиться ссылкой: