Яму патлумачылі, што ён парушыў статутныя правіла навучальнай установы.

Нагадаем: 7 лістапада трое актывістаў «Маладога фронту» Павел Сяргей, Раман Васільеў і Міхаіл Мускі падчас афіцыйнага мерапрыемства, якое ладзілі прадстаўнікі камуністычнай партыі, з крыкамі «Камунізм – пад трыбунал!» паспрабавалі закідаць яйкамі помнік Леніну. Хлопцаў адразу затрымалі, а потым судзілі.
 
Дырэктар каледжа сп.Бардзееў паведаміў сёння хлопцу, што на адмысловай нарадзе настаўнікаў было прынята рашэнне хлопца адлічыць. Яго адмова добраахвотна забраць дакументы, выклікала, па словах Паўла Сяргея, абурэнне з боку адміністрацыі навучальнай установы.

Поделиться ссылкой: