Прадстаўнік пракуратуры зачытаў “новае” абвінавачанне, якое адрозніваецца ад папярэдняга толькі фразай “у выкананне раней заключаных дамоўленасцяў”. У астатнім – тое самае: ч.2 арт. 243 КК РБ (утойванне даходаў у асабліва буйным памеры). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Адвакат папрасіў перапынак ў судовым пасяджэнні, каб мець час азнаёміцца з новым абвінавачаннем. Далейшы разгляд справы адбудзецца 22 лістапада.

Поделиться: