Піліпу патлумачылі, што справа тычыцца яго мабільнага тэлефона. Але, як толькі хлопец прыйшоў, ад яго запатрабавалі здаць адбіткі пальцаў. Пасля фразы, што гэта справа добраахвотная, па словах Піліпа, яго штурхнулі і пачалі збіваць. У выніку яму самі супрацоўнікі міліцыі вымушаныя былі выклікаць “хуткую дапамогу”.
Да суда двое сутак хлопца трымалі ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.
На судзе сведкі-міліцыянеры пачалі блытацца ў паказаннях. Юрыст пратэстанцкай суполкі “Новае жыццё” Сяргей Луканін паведаміў “Народнай Волі”: “Міліцыянеры так і не змаглі патлумачыць такую акалічнасць, дзе, менавіта, яны трымалі Піліпа больш за дзве гадзіны. Атрымліваецца, што ён у 17.40 “добраахвотна” здаў адбіткі пальцаў, а праз дзве гадзіны здзейсніў правапарушэнне і на яго склалі пратакол”.
Сам жа Піліп кажа, што гэтыя самыя дзве гадзіны ён ляжаў на падлозе ў кайданках з заціснутай паміж рукамі нагой (так званая “ластаўка”, катаванне, якое ўжываюць у міліцыі супраць затрыманых, калі ад іх дабіваюцца прызнанняў ці папросту запалохваюць).
Суддзя Людміла Лапо абвясціла перапынак і прызначыла далейшы разгляд справы на 16 лістапада.
Поделиться ссылкой:
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!