Адвакат лічыць, што даказаныя толькі факты выбухаў, перадае з залы суда карэспандэнт “Нашай Нівы”.

Паколькі відэа — асноўны доказ на судзе, то менавіта вывучэнню яго трэба было выдаткаваць больш часу. З відэа, якое глядзелі ў судзе, у 17.39 (11.04.2011) — асоба з сумкай уваходзіць на «Фрунзенскую». У 17.40 — асоба ўваходзіць у цягнік (па каментарыях пракурора). Але камера стаіць так, што не захоплівае першыя вагоны. І таму нельга сказаць, што асоба зайшла ў першы вагон.

Адвакат кажа, што ўбачыў некалькі асоб, якія дапамагалі асобе з сумкай рухацца.

17.45–17.50 — чалавек з сумкай стаіць у пераходзе на Купалаўскай. Побач з ім праходзіць хлапец, за якім ідзе чалавек з сумкай. Хлапец паварочвае назад галаву, каб паглядзець, ці ідзе чалавек з сумкай за ім.

17.46 — у цэнтры, насустрэч чалавеку з сумкай, ідзе малады чалавек у белай байцы. Наступны — чалавек з даўгімі валасамі. А за ім — мужчына, які, калі ўбачыў чалавека з сумкай, разварочваецца перад ім, і чалавек з сумкай ідзе за гэтым мужчынкам. Адвакат кажа, што ў мужчыны затушаваны твар.

17.54.36 — злева ўнізе стаіць брунетка ў цёмнай вопратцы, да яе падыходзіць бландзінка. І на іншым відэа ў 17.58 выходзяць на Купалаўскай. Яны падымаліся ў пераход з Кастрычніцкай на Купалаўскай разам з чалавекам, які прынёс сумку ў метро. І выйшлі разам з ім з метро.

На іншым відэа, сівы мужчына ідзе за падазраваным. Мужчына адначасова з падазраваным ідзе на Купалаўскую.

17.54.56 — у цэнтры ідзе дзяўчына ў чырвонай куртцы. Побач з ёй — дзяўчына ў цёмным. Яны ідуць разам на Купалаўскую адначасова з падазраваным.

Адвакат Абразей звяртае ўвагу, што разам з падазраваным на пэўных адрэзках побач ішлі розныя людзі.

Абразей заўважае, што каля пераходу з Кастрычніцкай на Купалаўскую стаялі некалькі мужчын побач з падазраваным. Пры першай успышцы ад выбуху тыя людзі, як і падазраваны, адсутнічаюць на стоп-кадрыз відэа.

Абразей кажа, што на адным з фрагментаў у чалавека адсутнічаюць ногі. Што сведчыць пра мантаж. Чалавек ідзе, але яго ног не відаць.

У іншым месцы відэа, па словах Абразея, з’яўляецца мантажная пляма.

У 17.55.21у правай частцы кадра размяшчаецца жанчына. Менавіта ў гэты час адбываецца «заліпанне» кадра. І далей відэа пачынаецца з 17.55.23(а не 22 секунды). І жанчына ўжо ідзе па тунэлі. Адсутнічае адна секунда. Гэта таксама сведчыць пра мантаж, па словах адваката.

На іншым фрагменце відэа асоба чалавека ў чорным «заціраецца» на кадры. Адвакат разгледзеў мазкі «зацірання». То бок чалавека «прыбралі» з відэа тэхнічнымі сродкамі.

У 17.43 чалавек з сумкай выходзіць з цягніка на «Купалаўскай». На сумцы (пракурор казаў пра белую эмблему) адсутнічае малюнак. На іншым фрагменце, калі чалавек перакладае сумку з адной рукі ў іншую і паварочвае сумку іншым бокам, там таксама няма ніякага белага малюнка ці надпісу.

Абразей кажа, што куртка на Канавалавым пры следчым эксперыменце звісае з яго, адчуванне, што ён апраную чужую, вялікую па памерах куртку. А на відэа з метро куртка на чалавека ледзь налезла, то бок яна маленькая для яго.

Адвакат заявіў пра накладанне вобраза чалавека з сумкай з відэа з метро на фота, зробленыя падчас следчага эксперымента ў метро.

13.44

Абразей звяртаецца да пратаколаў выймання відэа з метро. У іх не ўказана, у каго, па якім адрасе адбылося выйманне, з якой колькасці файлаў складалася відэа.

Поделиться: