12.11.11 у 16:20 на мабільны тэлефон нашага сына, Кірдуна Піліпа Мікалаевіча 1988 года нараджэння, патэлефанавала жанчына, працаўнік міліцыі ГАМ № 1 Фрунзенскага раёна г. Мінска, з просьбай прыйсці да яе ў кабінет № 6 па вул. Прытыцкага 108, па пытанні ваенкамата. Піліп адразу ж паехаў па паказаным адрасе. Там апынулася, што яго выклікалі падманным шляхам для зняцця дактыласкапіі, паведамілі “Народнай Волі” бацькі Піліпа. Справа ў тым, што Піліп з’яўляецца вернікам-баптыстам. У міліцыі хлопец сказаў, што здаваць адбіткі пальцаў ён будзе добраахвотна, калі палічыць гэта неабходным. Юрыст суполкі “Новае жыццё” Сяргей Луканін распавёў, што сваякі Піліпа маюць звесткі аб тым, што пасля гэтага ў міліцыі Кірдуна так збілі, што вымушаны былі выклікаць яму хуткую дапамогу. На хлоца склалі пратакол аб дробным хуліганстве і дадому яго не адпусцілі.

У судзе адвакат Піліпа Кірдуна і яго бацькі не могуць даведацца дзе знаходзіцца хлопец. Адвакатцы Вользе Безбародкінай паведамілі, што Піліп у судзе, але пабачыцца з ім ёй дагэтуль не дазволілі.

Поделиться ссылкой: