Намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук у сваім выступе на судовым працэсе аб выбухах у мінскім метро 11 красавіка, а таксама выбуху падчас святочнага канцэрта ў сталіцы ў 2008-ым і ў Віцебску ў 2005 годзе, папрасіў суд пакараць абвінавачаных Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава вышэйшай мерай – расстрэлам.

Дзмітрыя Канавалава абвіначваюць у здзейсненні тэракта, а Уладзіслава Кавалёва – у хаўрусніцтве і ў тым, што ён не паведаміў у праваахоўныя органы аб падрыхтоўцы тэракту.

Аляксей Стук у сваім выступе папрасіў суд абапірацца на тыя паказанні абвінавачаных, якія яны адразу далі на папярэднім следстве.   
Канавалаў казаў на працэсе, што даваў паказанні ў выніку пабоеў. Але пракуратура настойвала, што пабоі і Канавалаў і Кавалёў атрымалі падчас затрымання.

Поделиться: