Каб удзельнічаць у конкурсе, дастаткова прыдумаць лозунг і даслаць яго на каментары да артыкула на сайце www.cdsi.by (http://cdsi.by/index.php/news/38-17-november). Трэба даць толькі адзін варыянт у адным каментарыі.

Аргкамітэт прымае неабмежаваную колькасць лозунгаў ад адной асобы. Трэба дасылаць свае варыянты да 23:59 17 лістапада.

Пераможцу вызначыць галасаванне наведвальнікамі сайта cdsi.by. Узнагародай будзе майка з тым лозунгам, які набраў максімальную колькасць галасоў.

Арганізатары конкурсу нагадваюць студэнтам гісторыю Дня студэнта. 17 лістапада 1939 года фашысты арыштавалі і кінулі ў канцлагер 1200 студэнтаў, якія мелі смеласць пратэставаць супраць акупацыі. Некалькі чэшскіх студэнтаў расстралялі. 17 лістапада 1946 года на Сусветным кангрэсе студэнтаў у Празе абвясцілі Міжнародны дзень студэнтаў.

Поделиться ссылкой: