Сёння прадстаўнік абвінавачання зачытаў дакументы, якія ён атрымаў з падатковай інспекцыі Першамайскага раёна.
У 2008 годзе Бяляцкі ўказваў, што не меў прыбыткаў у 2007-м. Але фіскальныя органы выявілі, што некалькі разоў выбыткі перавышалі прыбыткі. На гэта Бяляцкі прадаставіў распіскі, што ён атрымліваў беспрацэнтныя пазыкі і апроч таго, прадаў кватэру.
Суд таксама праверыў матэрыялы мытні з Гродна, Брэста і Ашмян. Пры гэтым было адзначана, што частка дэкларацый знішчана, бо яны маюць абмежаваны тэрмін захоўвання. Тыя матэрыялы, якія былі напісаны на замежных мовах, былі перакладзены па даручэнні суда.

Не выключана, што ўжо сёння могуць адбыцца спрэчкі бакоў.

Поделиться: