Тарас ішоў дадому, калі да яго падышлі чацвёра невядомых мужчын. Яны папрасілі пачаставаць іх цыгарэтай і, калі ён палез у кішэню, павалілі яго на зямлю і пачалі збіваць нагамі і рукамі. Адзін з іх тройчы парэзаў Тарасу нагу нажом. Пасля гэтага невядомыя збеглі. Паколькі ў Сургана не было пры сабе мабільнага тэлефона, ён дабраўся дадому і толькі адтуль выклікаў хуткую.

Медыкі наклалі швы на тры раны, параілі ляжаць і, як мага, менш рухацца. Міліцыянеры спачатку прывезлі Тараса ў Чыгуначны РУУС, але пасля таго, як ён праехаў са следчымі на месца злачынства, яго перавезлі ў лінейны аддзел чыгуначнай міліцыі.

Тарас Сурган: “Я вельмі доўгі час знаходзіўся ў міліцыі. Папрасіў адвезці мяне дадому, бо мне было цяжка сядзець. Тады кіраўнік следчых сказаў: “Хочаш, кладзіся на падлогу і ляжы”. Мая жонка непакоілася. Яна некалькі разоў званіла і запытвала чаму мяне так доўга трымаюць у міліцыі. Нават ім давялося даць мне слухаўку. Я не ведаю з якой прычыны на мяне напалі. Але, калі я вярнуўся з Мінска пасля падзей 19 снежня, то мяне збілі каля пад’езда дома. Я тады ў міліцыю звяртацца не стаў. Мой брат мне кажа: “Я не ведаю што гэта з табой будзе. На сяброў кампаніі “Маладая Беларусь”, лідарам якой з’яўляецца Артур Фінькевіч, не першы раз адбываюцца напады. Двух нашых сяброў звольнілі з працы, некаторых запалохвалі”.

Па факце нападу на Тараса Сургана распачата крымінальная справа, праводзіцца праверка.

Поделиться ссылкой: