Аднак, паводле яго слоў, запыты беларускай фінансавай паліцыі па банкаўскіх рахунках грамадскіх арганізацый і актывістаў пасля скандалу з арыштам праваабаронцы Алеся Бяляцкага Літвой не задавальняюцца.

“Цяпер усе ўстановы каардынуюць свае дзеянні па перадачы інфармацыі з Міністэрствам замежных спраў”, — паведаміў літоўскі дэпутат.

І ўсё-такі, чаму падаткавікі вырашылі ініцыяваць фінансавы скандал з пісьменніцкай арганізацыяй, якая, у адрозненне ад афіцыйнага Саюза, і так усяго пазбаўлена і не атрымоўвае ад дзяржавы ні капейкі грошай ні на сваю дзейнасць, ні на выданне кніг? Каму спатрэбілася ініцыяваць яшчэ і “справу пісьменнікаў”?

Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч даведаўся аб спробах беларускіх падаткавікоў знайсці рахункі арганізацыі, якую ён узначальвае, ад карэспандэнта “Народнай Волі”. Вельмі здзівіўся.

–         Магчыма, адбылася нейкая блытаніна… — гаворыць Алесь Пашкевіч. – Справа ў тым, што ў Літве існуе свой Саюз беларускіх пісьменнікаў. Гэта арганізацыя нам вельмі блізкая, але ўсе ж іншая. Другая версія: запыт мог быць звязаны ўсе з тым жа Алесем Бяляцкім, бо Алесь Віктаравіч з’яўляецца сябрам нашага Саюза. Але хутчэй за ўсе гэта ўсе – дзеянні аднаго рэчышча, аднаго ветру, аднаго накірунку і з’яўляюцца спробай спыніць дзейнасць нашай арганізацыі. Скажу адразу: ніякіх рахункаў у Літве мы не маем.

–         Можа, хто-небудзь з сябраў вашага Саюза апошнім часам адзначыўся буйнымі набыткамі, стаў мільянерам?

–         Нажаль… Хаця мы чакаем. Можа, той жа Алесь Бяляцкі ўсе-ткі атрымае Нобелеўскую прэмію міра, на якую яго вылучылі.

Поделиться: