Туды ж 7 лістапада трапілі і сябры “Маладога фронту” (зарэгістраваны ў Чэхіі) Раман Васільеў, Міхаіл Мускі і Павел Сяргей. Хлопцы спрабавалі закідаць яйкамі помнік Леніну на плошчы Незалежнасці падчас мітынгу камуністаў. Хлопцаў абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Іх судзяць у судзе Маскоўскага раёна.

За кратамі застаецца яшчэ адзін затрыманы 6 лістапада пасля шэсця ў Лошыцкі яр — Уладзімір Юхо. Падчас акцыі ён атрымаў удар па галаве камерай, якую трымаў у руках адзін з супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным.

Уладзіміра Юхо трымаюць асобна ад іншых затрыманых удзельнікаў акцый – у ізалятары часовага ўтрымання. Яго паплечнікі не выключаюць, што супраць Юхо могуць распачаць крымінальную справу, абвінаваціўшы яго ў нападзе на міліцыянера.

Поделиться: