Пакуль разглядалі адміністрацыйныя справы актывістаў, іх паплечнікі абмяркоўвалі навіну ў справе Паўла Севярынца. Усе чакалі, што яму зменяць меру пакарання і перавядуць з традыцыйнай “хіміі” на адбыццё пакарання па месцы прапіскі — у Віцебск,  на так званую “хатнюю хімію”. Але рашэнне было прынята пакінуць Севярынца ў Пружанскім раёне.

Неаднаразова адміністрацыя спецкамендатуры прапаноўвала Севярынцу напісаць прашэнне аб тым, што ён прызнае сваю віну і просіць, каб яго памілавалі. Нават адмысловая камісія напісала, што палітвязень стаў на шлях выпраўлення. Але ён адмовіўся ад прапановы, патлумачыўшы, што нават у камеры КДБ не прызнаваў сваёй віны.

Поделиться: