Алесю Бяляцкаму, які са жніўня знаходзіцца за кратамі, пагражае ад трох да сямі гадоў пазбаўлення волі. Бяляцкі абвінавачваецца ў нявыплаце падаткаў з часткі сродкаў, якія паступілі ў Беларусь з іншых краінаў у якасці падтрымкі праваабарончай дзейнасці.
Алесь Бяляцкі з 1998 года стаіць на чале грамадскага аб’яднання “Вясна”, якое беларускія ўлады забаранілі ў 2003 годзе. Пасля затрымання прадстаўнікоў апазіцыі за ўдзел у леташніх акцыях пратэсту “Вясна” забяспечвала затрыманым і іх сем’ям матэрыяльную і юрыдычную дапамогу. Для замежных журналістаў “Вясна” стала важнай крыніцай інфармацыі.

Алесь Бяляцкі з’яўляецца намеснікам старшыні Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), калектыўным сябрам якой ёсць і Еўрапейская асацыяцыя па абароне правоў чалавека (AEDH). У яе ўваходзяць праваабарончыя грамадскія аб’яднанні краінаў Еўрапейскага Саюза, уключна з Чэшскім Хельсінскім камітэтам. Гэтымі днямі AEDH выказвае сваю салідарнасць з Алесем Бяляцкім.
Александр

Поделиться: