Паводле слоў відавочцаў, тры апошнія вагоны састава, які рухаўся, пераскочылі на іншы пуць, знеслі бетонную апору чыгуначнага семафора і ўрэзаліся ў рамонтны цягнічок, які стаяў на тым пуці. Пра пацярпелых не паведамляецца.

У Беларускай чыгунцы неафіцыйна пацвердзілі факт аварыі, але больш поўнай інфармацыі пакуль не маюць. Дзяжурны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях інфармацыі пра здарэнне не меў, прэс-служба МНС увечары не адказвала.

Апісанне сітуацыі ад аднаго з відавочцаў на форуме Анлайнер.by: «У 18:30 абыходззіў гэту электрычку з хваста. Людзей у ёй не бачыў (асвятленне ў вагоне, што сутыкнуўся з рамонтным саставам не было, хаця ў першых вагонах, здаецца, дзяжурнае асвятленне было ўключана), але побач і па самой электрычцы хадзіла шмат людзей у спецадзенні. Здаецца сутыкненне адбылося сёмым вагонам, бо менавіта да яго прыткнуты рамонтны састаў адным са сваіх кутоў. Насамрэч выгядае так, што рамонтны састаў сутыкнуўся з электрычкай, бо гэты сёмы вагон стаіць у на пераездзе з аднаго пуці на другі. Мажліва памыляюся, але падалося, што гэты самы вагон і вагоны побач з ім (спераду і ззаду) сышлі з рэльсаў — у прыватнасці, так мне падалося з-затаго, што калёсныя пары былі вельмі моцна зарытыя ў гравій насыпу і некалькі вагонаў былі ненатуральна нахіленыя на бок… У гэты ж самы час электрычку за першы вагон чапляў цеплавоз. Вагон, на які прыйшлося сутыкненне, выглядаў непашкоджаным (здаецца, нават памятасцяў не бачыў і бітага шкла). Спрабаваў сфоткаць на тэлефон, але нічога не атрымалася: было досыць цёмна».

У Мінску сышла з рэек электрычка



Поделиться ссылкой: