2 лістапада яна праходзіла асабісты дагляд, каб прайсці ў судовую залу, дзе мусіў адбыцца суд над Алесем Беляцкім. Супрацоўніца міліцыі Іванова запатрабавала, каб жанчына аддала ёй на захаванне бел-чырвона-белы значок. За ёй ішла дзяўчына, якая мела бел-чырвона-белы шалік. Сп.Іванова запатрабавала, каб шалік таксама пакінулі ў тумбачцы і не праносілі ў судовую залу. Напрыканцы дня Ніна Багінская папрасіла вярнуць ёй значок, а дзяўчына — шалік. Але міліцыянеры адказалі, што не ведаюць аб чым ідзе гаворка. Людзі ў цывільным, якія кіравалі міліцыянерамі, запатрабавалі, каб Багінская і дзяўчынка сышлі, пагражаючы ім затрыманнем.

У сваёй заяве Ніна Багінская папрасіла правесці праверку дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі Маскоўскга раёну і вярнуць ёй яе рэчы. У іншым выпадку яна будзе лічыць, што міліцыянеры папросту скралі яе асабістую рэч.

Поделиться ссылкой: