17.33

У судзе абвешчаны перапынак да 3 лістапада, да 10.00

16.40

Высветлілася, што падчас следства адвакат Бяляцкага Дзмітрый Лаеўскі хадайнічаў аб тым, каб следства напрамую звярнулася да арганізацый, якія пазначаны ў банкаўскіх раздрукоўках. Следчыя гэтага не зрабілі.

16.09

Алесь Бяляцкі кажа, што асабіста не ўвозіў сродкі з банкаўскіх рахункаў у Беларусь. Пры гэтым ён не назваў тых, хто гэта рабіў, бо лічыць, што гэтыя людзі могуць сутыкнуцца з пераследам.

16.01

Алесь Бяляцкі кажа, што за сродкі, накіраваныя на дзейнасць “Вясны”, рабіліся справаздачы перад замежнымі партнёрамі арганізацыі.

15.59

Бяляцкі падкрэслівае, што фінансавыя сродкі на рахунках у літоўскім і польскім банках накіроўваліся не яму асабіста, а для дзейнасці праваабарончага цэнтра “Вясна”. Нагадаем, праваабарончы  цэнтр “Вясна” незарэгістраваны ў Беларусі.

15.22

Алесь Бяляцкі папрасіў пракурора агучыць, для каго пералічваліся сродкі на рахунак. Дзяржабвінаваўца гэтую інфармацыю агучыў – для праваабарончага цэнтра “Вясна”.

15. 13

На пытанне пракурора аб тым, як расходаваліся сродкі і ці перадаваў ён грошы праваабаронцы Таццяне Равяка, Бяляцкі нічога не адказвае. Кажа, што не хоча, каб Таццяну Равяку пераследавалі.

15.10

Беляцкі пацвердзіў, што рахунак, на які замежныя арганізацыі пералічвалі сродкі,  належыць яму. Аднак кажа, што не можа пацвердзіць звесткі, якія ўтрымліваюцца ў раздрукоўках руху сродкаў на рахунку, бо яны не пацверджаны літоўскім банкам, у якім  знаходзіўся рахунак.

15.05

У судзе пацягваецца допыт Бяляцкага. Дзяржабвінаваўца пытаецца ў Бяляцкага, з чым былі звязаны яго выезды за межы Беларусі.

Бяляцкі гаворыць, што выязджаў з Беларусі ў сувязі з праваабарончай дзейнасцю. Кажа, што грошай у паездках не атрымліваў, за выключэннем аднаго выпадку, які будзе разглядацца судом пазней.

14.12

Працэс працягваецца.

13.03

У судзе абвешчаны перапынак да 14.00.

12.43

Бяляцкі – суду: “Паколькі я сябе вінаватым не лічу, мне вам расказаць няма чаго”.

12.40

Пачалі дапытваць Бяляцкага.

12.39

Алесь Бяляцкі лічыць абвінавачанне не лагічным. Лічыць, што яго пераследуюць за праваабарончую дзейнасць. Віны сваёй ён не прызнае.

12.38

Бяляцкі не разумее, што яму інкрымінуецца.

12.43

Бяляцкі абвінавачваецца ў наўмыснай неўплаце падаткаў на суму 352 мільёны беларускіх рублёў.

12.32

Па версіі абвінавачання, у перыяд з 2007 па 2011 гады Алесь Бяляцкі атрымаў асабістага даходу ў суме 560 тысяч еўра.

12.30

Суддзя пачаў зачытваць абвінавачанне Алесю Бяляцкаму.

11.14

У матэрыялах справы маюцца дакументы на замежных мовах. Адвакат Бяляцкага Лаеўскі запатрабаваў, каб іх пераклалі на беларускую мову. Суд на дадзеным этапе справы адмовіў у хадайніцтве.

11.02

Бяляцкаму далі перакладчыка.

11.00

Бяляцкі патрабуе перакладчыка.

Сваё патрабаванне ён растлумачыў суддзі так: я хачу лепей разумець, што вы гаворыце, і хачу, каб вы разумелі, што кажу я. А то я скажу сябра саюза беларускіх пісьменнікаў, а вы падумаеце, што друг…

10.57

Суддзя Бандарэнка забараніў далейшую фота- і відэаздымку працэса.

10.56

Хадайніцтва Бяляцкага аб змене меры стрымання незадаволена. Суд спаслаўся на тое, што Бяляцкі абвінавачваецца ў цяжкім злачынстве.

10.25

У вядзенні суда на беларускай мове Бяляцкаму адмоўлена. Суд спаслаўся на тое, што ў Беларусі дзве дзяржаўныя мовы. Наконт хадайніцтва аб змене меры стрымання суддзя пайшоў раіцца ў дарадчы пакой.

10.19

Разгляд справы пачаўся. Суддзя Бандарэнка вядзе працэс па-руску. Бяляцкі заявіў хадайніцтва аб змене меры стрымання для сябе і папрасіў весці працэс на беларускай мове.

10.15

Нагадаем, кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) з 4 жніўня знаходзіцца пад вартай у СІЗА №1 Мінска.

Падставай для крымінальнага пераследу праваабаронцы стала інфармацыя пра яго рахункі ў замежных банках, перададзеная беларускім уладам Мінюстам Літвы і Генпракуратурай Польшчы.

Вызвалення Алеся Бяляцкага патрабуюць міжнародныя праваабарончыя структуры, кіраўніцтва Еўрасаюза, ЗША і шэрагу іншых дэмакратычных краін.

9.55

Зала, у якой судзяць Бяляцкага, разлічана на 60 месцаў. На суд прыйшлі палітык Аляксандр Мілінкевіч, экс-кандыдат у прэзідэнты-2010 года Уладзімір Някляеў, праваабаронцы Валерый Шчукін і Валянцін Стэфановіч.

Бяляцкі сядзіць у клетцы, выглядае стомленым.

Першы дзень суда над Алесем Бяляцкім (анлайн-рэпартаж + фота)

Першы дзень суда над Алесем Бяляцкім (анлайн-рэпартаж + фота)

Першы дзень суда над Алесем Бяляцкім (анлайн-рэпартаж + фота)

Першы дзень суда над Алесем Бяляцкім (анлайн-рэпартаж + фота)

Першы дзень суда над Алесем Бяляцкім (анлайн-рэпартаж + фота)

Поделиться: