Падставай для абвінавачання сталі падзеі 26 кастрычніка, калі ў цэнтры Барысава невядомымі былі залітыя фарбай дзяржаўныя сцягі.

27 кастрычніка на кватэры Аляксандра Малчанава супрацоўнікі міліцыі правялі ператрус і забралі яго персанальны камп’ютар. Ніякіх рэчаў, якія б даказвалі віну актывіста ў здзяйсненні злачынства, на кватэры Малчанава не знайшлі. Але на яго склалі адміністрацыйны пратакол і суд барысаўскага раёна арыштаваў актывіста на 10 сутак.

Тым часам міліцыянеры правялі на кватэры паўторны ператрус.
У Андрэя Мікалаеўскага таксама двойчы праводзілі ператрусы. Яго, як і Аляксандра Малчанава, абвінавацілі ў знявазе дзяржаўных сімвалаў.

Цяпер ім абодвум пагражае зняволенне на тэрмін да года, альбо арышт да трох месяцаў, альбо папраўчыя работы да двух гадоў ці грамадскія работы.

Поделиться: