Лістапад гэта месяц, калі ўспамінаюць і моляцца за памерлых. Ад 29 кастрычніка па 6 лістапада 2011г. на могілках Мінска і Мінскага раёна адбываюцца малітвы за памерлых з нагоды Успаміну ўсіх памерлых вернікаў.

1 лістапада а 10 гадзіне на Кальварыі пачнецца святая імша і працэсія на могілках. У 14 гадзін таксама адбудзецца імша, а ў 17 — працэсія з удзелам Тадэвуша Кандрусевіча. А 6-й вечара людзі збяруцца на святую імшу.

Каталіцкі Касцёл абвяшчае праўду аб ўваскрашэнні і памятае ў сваіх малітвах пра памерлых. «З прычыны еднасці святых вернікі, якія яшчэ пілігрымуюць на зямлі, могуць дапамагаць чыстцовым душам, ахвяруючы за іх малітвы ўміласціўлення, асабліва эўхарыстычную Ахвяру, а таксама міласціну, адпусты і справы пакаяння» (Кампендый ККК 211).

«Адпуст — гэта дараванне перад Богам часовай кары за грахі, віна за якія ўжо прабачана. Вернік атрымлівае яго пры пэўных умовах, для сябе самога або для памерлых, праз паслугу Касцёла, які, як той, хто раздае ласкі адкуплення, размяркоўвае скарб заслуг Хрыста і святых» (Кампендый ККК 312).

З 1 па 8 лістапада кожны дзень можна атрымаць поўны адпуст і ахвяраваць яго за душу памерлага. Умовы атрымання поўнага адпусту:

– наведванне могілак і малітва за памерлых;
– быць у стане ласкі;
– прыняць святую Камунію;
– быць вольным ад усялякай прывязанасці да якога-небудзь граху, нават лёгкага;
– памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца: Ойча наш…, Вітай, Марыя… і Веру ў Бога…
Расклад набажэнстваў:
Архікатэдральны дэканат
Могілкі Мінск – «Дразды»
(пр-т Пераможцаў)
2 лістапада – 14.00
Паўночныя могілкі
5 лістапада – 11.00 (каля ўсіх варотаў)
Залатагорскі дэканат
Могілкі Мінск – «Ваенныя»
(вул. Казлова)
1 лістапада – 13.00 (каля галоўнага ўваходу)
Могілкі ў в. Каралёў Стан
2 лістапада – 13.00 (каля галоўнага ўваходу)
Маскоўскія могілкі
1 лістапада – 13.00 (каля галоўнага ўваходу)
Могілкі Мінск – «Уручча»
(пр-т Незалежнасці)
1 лістапада – 19.00
Могілкі ў Калодзішчах
2 лістапада – 12.00 (каля галоўнага ўваходу)
Могілкі ў в. Аколіца
5 лістапада – 12.00
Могілкі ў в. Раўбічы
5 лістапада – 14.00

Могілкі ў Астрашыцкім Гарадку
5 лістапада – 14.30
Кальварыйскі дэканат
Могілкі Кунцаўшчына-Яркова
29 кастрычніка – 10.30
Могілкі ў Тарасаве
29 кастрычніка – 12.00 (каля галоўнага ўваходу)
Могілкі Мінск – «Сухараўскія»
(вул. Янкоўскага)
29 кастрычніка – 12.00
Кальварыйскія могілкі
1 лістапада
10.00 – св. Імша. Працэсія па могілках
14.00 – св. Імша
17.00 – працэсія (з удзелам абп. Тадэвуша Кандрусевіча)
18.00 – св. Імша
2 лістапада
10.00 – св. Імша. Працэсія па могілках
14.00 – св. Імша
17.00 – працэсія (з удзелам бп. Антонія Дзям’янкі)
18.00 – св. Імша
Могілкі Мінск – «Масюкоўшчына»
(вул. Масюкоўшчына)
2 лістапада – 16.00
Паўднёва-заходні дэканат
Могілкі ў в. Шабуні
29 кастрычніка – 12.00
Могілкі Мінск – «Пятроўшчына»
(пр-т Дзяржынскага)
30 кастрычніка – 13.00
Могілкі «Заходнія»
(Мінскі р-н, Богушава)
6 лістапада – 13.00
Серабранкаўскі дэканат
Чыжоўскія могілкі
29 кастрычніка – 12.00 (каля галоўнага ўваходу)
5 лістапада – 12.00 (каля галоўнага ўваходу)
Могілкі ў Міханавічах
29 кастрычніка – 11.00 (каля галоўнага ўваходу)
5 лістапада – 11.00 (каля галоўнага ўваходу)
Могілкі ў в. Сініло
30 кастрычніка – 13.30
Могілкі ў Каралішчавічах
30 кастрычніка – 15.00
Могілкі Мінск – «Карзюкі»
(м-н Чыжоўка)
5 лістапада – 11.00
Могілкі Шабаны – «Малы Трасцянец»
5 лістапада – 12.00
Могілкі (Мінск, м-н Сокал)
5 лістапада – 12.00
Могілкі ў г.п. Гатава
6 лістапада – 16.00

Поделиться ссылкой: