Праект  патраніруецца, фінансуецца  і ажыццяўляецца  Еўрапейскім Саюзам у рамках Праграмы развіцця ААН і пры ўзаемадзеянні з урадавымі структурамі Беларусі. Натуральна, у стартавай канферэнцыі бралі ўдзел – акрамя экспертаў, навукоўцаў і куратараў асобных напрамкаў экапраграм –  прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых бакоў: Пасол, кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь Майра Мора, прадстаўнік ААН/ПРААН у Беларусі Антоніус Брук, намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя РБ Анатоль Ліс, кіраўнік праекта Вольга Чаброўская…

Як  і прынята на такіх мерапрыемствах, кожны – у межах прынятай далікатнасці і зацікаўленасці – абазначыў агульнасць інтарэсаў у справе аховы прыроды, а таксама канкрэтныя высілкі тых структур, якія прадстаўляе кампетэнтная асоба. Майра Мора, у прыватнасці, адзначыла, што да гэтага часу супрацоўніцтва ЕЭС і Беларусі рэалізоўвался праз Праграму ААН. Прыкладам, праект “Падтрымка навакольнага асяроддзя і ўстойлівае развіццё Рэспублікі Беларусь” быў разлічаны на дзеянні цэнтральных і мясцовых органаў кіравання і пры актыўным удзеле грамадскасці. Гэты праект паспяхова завершаны год таму. Існуе яшчэ некалькі рэгіянальных праектаў, якія фінансуе ЕС, скіраваных на ўстойлівае развіццё і сніжэнне экарызыкі, на падтрымку якасці жыцця і на барацьбу з глабальным пацяпленнем. Некаторыя з рэгіянальных праектаў знаходзяцца ў стадыі падрыхтоўкі, у тым ліку двухбаковы праект па “Зялёнай эканоміцы”, які ацэньваецца ў суму 50 млн. еўра. І вось цяпер запускаецца новы пілотны праект, які мае на мэце ўсеабдымнае супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя. Бюджэт складзе 5 млн еўра і яшчэ 18 млн. дадаткова. Перавага ў ажыццяўленні намечанага аддаецца мясцовым органам кіравання. У прыватнасці, рэалізовацца намечанае будзе ў Мастах і Кобрыне, а таксама на тэрыторыі заказніка “Ельня”. “Гэтыя раёны таму і пілотныя, – пракаменціраваў рашэнне аб выбары рэгіёнаў намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя РБ Анатольь Ліс, – што пакажуць, наколькі мы спраўляемся з пастаўленай задачай, і як набыты вопыт пасля распаўсюдзіць на астатнія рэгіёны краіны”.

А задача смтаіць перад  мясцовымі органамі ўлады, перад міністэрствам  і грамадскасцю сапраўды ўсеабдымная і няпростая – захаваць усё багацце біялагічнай разнастайнасці відаў, узбагаціцца неабходнымі ведамі ў галіне прыродааховы,  асвоіць новыя тэхналогіі і граматна распарадзіцца выдзеленымі рэсурсамі.

Беларусь у кантэксце еўрапейскай біяразнастайнасці... (фотарэпартаж)

Беларусь у кантэксце еўрапейскай біяразнастайнасці... (фотарэпартаж)

Беларусь у кантэксце еўрапейскай біяразнастайнасці... (фотарэпартаж)

Беларусь у кантэксце еўрапейскай біяразнастайнасці... (фотарэпартаж)

Беларусь у кантэксце еўрапейскай біяразнастайнасці... (фотарэпартаж)

Беларусь у кантэксце еўрапейскай біяразнастайнасці... (фотарэпартаж)

Беларусь у кантэксце еўрапейскай біяразнастайнасці... (фотарэпартаж)

Фота  аўтара.

Поделиться ссылкой: