Нагадаем, што тыдзень таму кіраўнік вобласці Канстанцін Сумар раскрытыкаваў Столяра за дрэнныя паказчыкі і прапанаваў яму сыйсці ў адстаўку.

Як паведамляе газета “Ганцавіцкі час”, раенная “вертыкаль” на гэта адказала “стыхійнай ініцыятывай нізоў”. “З самай раніцы па вёсках, арганізацыях і прадпрыемствах раёна адправіліся “кур’еры”, якія прапаноўваюць людзям паставіць свае подпісы на чыстых лістах паперы, — паведамляе газета. — Па словах работнікаў некаторых арганізацый, тэксту звароту няма, і каму ён адрасаваны таксама. Чыноўнікі тлумачаць усё на словах, што подпісы збіраюць у падтрымку Уладзіміра Столяра, маўляў, кіраўнік, які прыйдзе пасля яго, можа аказацца горшым”.

Па словах намесніка галоўнага ўрача па паліклінічнай часці ЦРБ Васіля Несцяровіча, які асабіста адным з першых паставіў свой подпіс разам з іншымі намеснікамі райбальніцы, заява з подпісамі ганцаўчан адрасавана на імя старшыні Брэсцкага аблвыканкама К.А. Сумара. “Мы нікога не прымушаем, кожны выбірае сам падпісвацца ці не. Ніякіх ганенняў на работнікаў не будзе”, – сказаў Васіль Рыгоравіч. Дарэчы, ў паліклініцы з крыху больш чым 160 работнікаў, падпісалася больш за сто. Больш за паўсотні чалавек адмовіліся ставіць подпісы.

Дарэчы, другім раенным кіраўніком, якому было прапанавана пакінуць пасаду, стаў Аляксей Дзямко са Столінскага раёна. Нікуды ен пакуль не сыйшоў, але і кампанія збору подпісаў у яго падтрымку ў раёне не пачыналася.

Поделиться: