Гадоў пяць мушу рабіць гэта і я. Чаму? Крынічна-артэзіянская вада і насамрэч ( у адрозненне ад той, што выцякае з крана) смачная, без аніякага паху і хлоркі, а галоўнае – прыдатная для піцця і прыгатавання розных страў. Вось і цягнуцца сюды людзі – хто на сваіх двух, хто на аўто, хто з трохлітровымі бутлямі, хто з дваццацілітровымі.

Чуткі пра якасную піццявую ваду, якой катастрафічна не хапае ў абодвух раёнах, разнеслася па ўсяму Паўднёвааму Захаду і раёну Сухарава яшчэ колькі год таму. Тут і рэкламы ніякай не спатрэбілася: “сарафаннае народнае радыё” (у адрозненне ад стацыянарнай радыёкропкі)  – самае прасунутае з ўсіх “брахалавак”, бо не маніць і не “вешае лапшу”. Ну, народ  і атаварваецца-адрываецца бясплатнай вадзічкай – не купляць жа бутэліраваную з-пад крана… 

Восенню, як цяпер, дык нават чэргі ўтвараюцца, усё роўна, як у валютны абменнік. А можа хто і запас на зіму робіць, бо з маразамі мясцовая “вертыкаль” крынічку адключае. Адна бабуля казала мне: “я дабаўляю у кожную бутлю крышку свянцонай вадзіцы, і тады крынічная не псуецца цалюткі месяц…” Можа яно і так, а можа проста прываблівае смак, ці там… звычайная халява, ці страх прыдбаць якую хваробу ад хлоркі. Хто ж яго ведае…  А тут новыя чуткі: у некаторых раёнах Мінска вада падаражэе на 50 працэнтаў. І ўжо дакладна вядома, што гэтае падаражанне ўдарыць якраз па жыхарах Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў. Мусіць жа так, бо гарадскія ўлады маюць цвёрды намер – да 2016 года якраз гэтыя раёны перавесці з ужывання вады-верхаводкі, якая плешчацца ў берагах Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, на артэзіянскую ваду. А гэта ж велізарныя капітальныя ўкладанні, затраты. Прыкладам, сёння сабекошт 1 кубаметра вады з паверхневых крыніц складае 800 рублёў, а кубаметр падземнай – 1300 рублёў. Нехта ж павінен розніцу пакрыць. Само сабою, спажыўцы і пакрыюць… А пакуль той 2016 год, трэба карыстацца тым, што ёсць – што Бог паслаў…

Георгій ЧЫГІР: “Халяўная” крынічка…(фотарэпартаж)

Георгій ЧЫГІР: “Халяўная” крынічка…(фотарэпартаж)

Георгій ЧЫГІР: “Халяўная” крынічка…(фотарэпартаж)

Георгій ЧЫГІР: “Халяўная” крынічка…(фотарэпартаж)

Фота  аўтара. 

Поделиться ссылкой: