Cрэбную – наміналам 10 рублёў, пробай сплаву 925, масай     16,81 г, дыяметрам 32,00 мм і медна-нікелевую – наміналам  1 рубель, масай 13,16 г, дыяметрам 32,00 мм.

Манеты маюць форму круга, з  пярэдняга і адваротнага бакоў  – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс: у абрамленні арнаменту, выкарыстанага пры афармленні зборніка вершаў “Вянок”, уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ і намінал 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай); унізе – год чаканкі; справа (на срэбнай манеце) – проба сплаву.

Рэверс: злева – рэльефная выява партрэта класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча; справа па крузе ў два радкі надпісы: М. Багдановіч, 1891—1917 (гады жыцця) і арнаментальны матыў з васількоў.

Манеты адчаканены на АТ “Манетны двор Польшчы”: срэбная якасцю “пруф”, медна-нікелевая – “пруф-лайк”. Тыраж срэбнай і медна-нікелевай манет – па 2000 штук.

Памятныя манеты, што ўводзяцца ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.



Поделиться ссылкой: