Яна будзе прысвечана пытанням канцэптуальных і стратэгічных альтэрнатыў развіцця Нацыянальнай платформы, яе далейшай інстытуцыяналізацыі, а таксама падрыхтоўцы беларускай дэлегацыі да ўдзелу ў трэцяй сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Познані (28-30 лістапада 2011 года).

Удзельнікамі канферэнцыі будзе прыняты сумесны Мемарандум аб паразуменні, які замацоўвае асноўныя прынцыпы, каштоўнасці і мэты дзейнасці Нацыянальнай платформы. Мемарандум будзе адкрыты для падпісання ўсімі зацікаўленымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці краіны. Арганізацыі, якія падпішуць Мемарандум, атрымаюць статус сталых удзельнікаў Нацыянальнай платформы. Для забеспячэння далейшай дзейнасці і інстытуцыянальнага развіцця Нацыянальнай платформы на канферэнцыі будзе таксама абраны Часовы Кіруючы Камітэт, паўнамоцтвы якога будуць дзейнічаць з моманту падпісання Мемарандума і да наступнага паўнамоцнага збору ўдзельнікаў Нацыянальнай платформы.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства была заснаваная ў ліпені 2010 года і стала агульнай пляцоўкай для кансалідацыі і каардынацыі дзеянняў арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі. Зараз перад Нацыянальнай платформай стаяць задачы вызначэння прынцыпаў, мэтаў і прыярытэтаў яе дзейнасці, выбару актуальнай стратэгіі развіцця, фармавання кіруючых органаў, працэдурных механізмаў удзелу і прыняцця рашэнняў.

Поделиться: