Падставай для звароту ў суд стаў сюжэт, прысвечаны Народнаму сходу, які быў паказаны у эфіры Першага тэлеканала 9 кастрычніка ў праграме “В центре внимания”.

У сюжэце сцвярджалася, што на падрыхтоўку і правядзенне Народнага сходу Віктар Івашкевіч прасіў у кіраўніка нямецкага фонду Маршала Ёрга Форбрыга грант у памеры 340 тысяч долараў.

Сам Івашкевіч называе гэтую інфармацыю лухтой, сцвярджаючы, што ніякай заяўкі на грант не было: “У іскавой заяве я прашу абвергнуць звесткі аб тым, што на правядзенне Народнага сходу быў выдаткаваны грант. Ніякага “тэндару”, як гаворыцца ў сюжэце, не было. І калі журналісты БТ валодаюць нейкімі дакументамі, то няхай іх у судзе прадэманструюць”.

Віктар Івашкевіч ужо вызначыўся з сумай, якую будзе патрабаваць у судзе ў якасці кампенсацыі з боку Белтэлерадыёкампаніі, — 40 базавых велічынь, альбо 1.400.000 рублёў. Менавіта на гэтую суму Івашкевіча аштрафавалі за арганізацыю Народнага сходу.

У сваю чаргу аўтар сюжэта, журналіст Белтэлерадыёкампаніі Павел Фірсаў у размове з карэспандэнтам “Народнай Волі” сказаў, што дакументы на грант для Віктара Івашкевіча былі. Але раскрыць крыніцу інфармацыі адмовіўся.

“Гэта мая таямніца, — сказаў Павел Фірсаў “Народнай Волі”. — Калі я вам зараз яе назаву, то ў наступны раз гэтай крыніцы інфармацыі ў мяне можа не быць. Зразумела, гэтай справай будуць займацца нашы юрысты. Усё, што будзе патрабавацца ад мяне, я прадастаўлю.

Поделиться: